Запрашаем на кірмаш вакансій
Кіраванне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Верхнядзвінскага райвыканкама 23 красавіка 2026 года з 11.00 да 12.00 праводзіць кірмаш вакансій для грамадзян, не занятых у эканоміцы. Кірмаш вакансій пройдзе ў кіраванні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па адрасе: г. Верхнядзвінск, вул. Кааператыўная, 1 (кабінет 92). Запрашаем усіх жадаючых грамадзян да ўдзелу ў кірмашы вакансій. Тэлефоны для даведак: 6 30 71, 6 79 02.