Пракуратура Верхнядзвінскага раёна інфармуе
Пракуратура Верхнядзвінскага раёна інфармуе аб правядзенні на афіцыйным сайце Выканаўчага камітэта СНД www.eccis.org. анлайн-апытання «Голас Садружнасці: здароўе, права, дабрабыт», ініцыятарам якога выступае Камісія па правах чалавека СНД, тэрмін правядзення апытання – па 10.04.2026.
Дадзенае апытанне праводзіцца ў рамках Міждзяржаўнай акцыі «Тыдзень здароўя і правоў чалавека ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў і накіравана на атрыманне актуальнай інфармацыі
аб даступнасці медыцынскай дапамогі, узроўні інфармаванасці грамадзян аб сваіх правах у сферы аховы здароўя.
Вынікі апытання будуць абагульнены і выкарыстаны для выпрацоўкі практычных рэкамендацый, накіраваных на павышэнне якасці медыцынскіх паслуг, умацаванне прававой абароненасці грамадзян і развіццё эфектыўных інстытутаў у краінах Садружнасці. Удзел
у апытанні з'яўляецца добраахвотным і не патрабуе рэгістрацыі.