Национальный конкурс «Предприниматель года»

Нацыянальны конкурс «Прарадпрымальнік года»

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 сакавіка 2016 г. № 207 Міністэрства эканомікі абвяшчае аб старце з 1 красавіка 2026 г. Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года».

 

Па выніках конкурсу ў кожнай вобласці і ў г. Мінску спецыяльна створаныя аргкамітэты, у склад якіх увойдуць вядомыя прадпрымальнікі і прадстаўнікі органаў дзяржкіравання, вызначаць лепшых бізнесменаў у намінацыях:

 

«Паспяховы старт»;

«Стабільны поспех»;

«Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці»;

«Эфектыўны бізнес у сферы паслуг»;

«Эфектыўны індывідуальны бізнес».

Прадпрымальнікі, якія жадаюць прыняць удзел у конкурсе, павінны накіраваць свае заяўкі ў адпаведныя органы выканаўчай улады (па месцы дзяржаўнай рэгістрацыі) – у гарвыканкамы, райвыканкамы, адміністрацыі раёнаў г. Мінска.

 

Прыём заявак будзе ажыццяўляцца да 1 чэрвеня 2026 г. Удзел у конкурсе бясплатны.

 

Поўную інфармацыю аб конкурсе можна атрымаць на сайце Міністэрства эканомікі ў раздзеле «Нацыянальны конкурс «Прадпрымальнік года».

Нацыянальны конкурс «Прарадпрымальнік года»