Прокуратура Витебской области предупреждает

Пракуратура Віцебскай вобласці папярэджвае

З пачатку года ў вобласці ў выніку катання са снежных гор на цюбінгах, ватрушках, санках і іншых спартыўных снарадах пацярпела больш за 40 дзяцей, у тым ліку больш за 10 атрымалі цяжкія траўмы, уключаючы пераломы хрыбетніка!!!

 

У сувязі з гэтым папярэджваем дзяцей і бацькоў аб неабходнасці выканання правілаў бяспекі: недапушчальнасці катання ў небяспечных і неўстаноўленых месцах (з нерасчышчанымі пляцоўкамі, наяўнасцю на шляху камянёў, дрэў і іншых перашкод, паблізу вадаёмаў), абавязковым выкарыстанні ахоўнай экіпіроўкі, выкарыстанні цюбінгаў і іншых спартыўных снарадаў у адпаведнасці з ростам і вагой дзяцей.

Памятайце, што прывязваць цюбінгі да транспартных сродкаў (аўтамабілям, снегаходам) катэгарычна забаронена!

Не пакідайце дзяцей без нагляду!

Пракуратура Віцебскай вобласці папярэджвае