Кіраўніцтва Верхнядзвінскага раёна адрасавала віншаванне з Днём выратавальніка!
Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях! Віншуем вас з прафесійным святам – Днём выратавальніка!
Вы выбралі складаную і ганаровую місію – у любой сітуацыі, нягледзячы на цяжкасці і небяспеку, прыходзіць на дапамогу людзям. Мужнасць і гераізм – сталі часткай вашай паўсядзённай працы, якая патрабуе каласальнай самааддачы і адданасці сваёй справе.
Супрацоўнікі Верхнядзвінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях з гонарам выконваюць сваю адказную працу, ахоўваючы спакой, бяспеку, здароўе і жыццё жыхароў нашага раёна.
Асаблівыя словы падзякі выказваем ветэранам. Вы з'яўляецеся маральным і духоўным арыенцірам для маладога пакалення.
Жадаем вам моцнага здароўя, сілы духу, дабрабыту ў сем'ях і надзейных таварышаў побач.
Поспехаў у нялёгкай службе на карысць Рэспублікі Беларусь! З святам! З Днём выратавальніка!
Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт
Верхнядзвінскі раённы Савет дэпутатаў