У бягучым годзе ў Верхнядзвінскім раёне назіраецца рост пажараў і гібелі ў жылым сектары.
Ахвярамі агню сталі 6 чалавек.
У сувязі з гэтым з 23 па 28 снежня 2025 года работнікамі РАНС ва ўзаемадзеянні з суб'ектамі прафілактыкі правапарушэнняў на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна будзе праводзіцца прафілактычнае мерапрыемства «Дом без пажараў». У ходзе акцыі будуць наведвацца домаўладанні (кватэры) з мэтай вывучэння ўмоў бяспечнага пражывання грамадзян.