Аб удзеле ў праекце «Кожная пятніца – роднае, сваё»
Запушчаны праект «Кожная пятніца – роднае, сваё», накіраваны на павышэнне культуры спажывання, прасоўванне айчынных тавараў, папулярызацыю іх якасці, разнастайнасці беларускіх страў, прыгажосці роднай мовы.
У межах праекта мы прапануем штотыднёва па пятніцах:
насіць адзенне і абутак беларускіх вытворцаў;
гатаваць з мясцовых прадуктаў;
слухаць беларускую музыку;
чытаць і размаўляць на беларускай мове і г.д.
Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі могуць прыняць удзел у праекце шляхам:
правядзення выстаў і дэгустацый тавараў айчыннай вытворчасці, прадастаўлення скідак на тавары айчыннай вытворчасці ва аб'ектах гандлю;
афармлення вітрын, уваходнай групы магазінаў і (або) фотазон у аб'ектах гандлю ў нацыянальным беларускім стылі з выкарыстаннем сімволікі і хэштэгаў праекта #Дзеньроднагасвайго, #Деньродногосвоего, плакатамі аб скідах і інш.;
музычнага афармлення: трансляванне фонавай музыкі
з «беларускімі матывамі», кампазіцый выканаўцаў айчыннай эстрады ў гандлёвых аб'ектах;
іншых мерапрыемстваў, арганізаваных удзельнікамі самастойна, па тэме праекта.
Пакінуць зваротную сувязь аб удзеле ў праекце можна па спасылцы або шляхам пераходу па QR-кодзе.