Сустракаем Новы год – бяспечна!
Усе мы з нецярпеннем чакаем навагодніх і калядных святаў, упрыгожваем ёлкі, усталёўваем святочную ілюмінацыю як унутры сваіх дамоў, так і звонку, каб падзяліцца з іншымі сваёй радасцю. Аднак часам, ва ўсёй гэтай перадсвяточнай мітусні, мы зусім забываем пра бяспеку, бо такі неад'емны атрыбут надыходзячых святаў як гірлянды – гэта не толькі прыгожае ўпрыгожванне, але і ў першую чаргу электрычны прыбор, які нясе ў сабе пэўную пагрозу.
Каб не дапусціць непрадбачаных сітуацый, а таксама забяспечыць уласную бяспеку і бяспеку сваёй сям'і пры карыстанні гірляндамі варта строга выконваць наступныя правілы:
1. Перад падключэннем прыбора для дэкаратыўнага асвятлення да электрасеткі варта старанна вывучыць інструкцыю па яго эксплуатацыі.
2. Выкарыстоўвайце для ілюмінацыі толькі гірлянды заводскага вырабу.
3. Перад упрыгожваннем аб'ектаў, жылля і святочных ёлак неабходна візуальна праверыць стан ізаляцыі і кантактаў, паколькі патрэсканая, пашкоджаная ізаляцыя правадоў або правады, незашчоненыя ізаляцыяй, могуць стаць прычынай небяспечнай электратраўмы або ўзгарання.
4. Прымяняйце гірлянды ў адпаведнасці з іх прызначэннем і выкананнем. Калі на прыбор нанесена маркіроўка „IP54”, то ён разлічаны на выкарыстанне па-за памяшканнямі і ўстойлівы да вільгаці і зменлівых надворных умоў, але не прадугледжаны для апускання ў ваду. Маркіроўка „IP67” азначае, што прыбор падыходзіць для выкарыстання на вуліцы, а таксама з'яўляецца вільгаце- і водастойкім. Гірлянды дэкаратыўнага асвятлення з такой маркіроўкай будуць найбольш бяспечнымі для ўпрыгожвання дома, аб'екта або двара ў зімовы час.
5. Не размяшчайце гірлянды і светлавыя шнуры ў месцах, дзе яны могуць трапіць пад ногі і на зямлю, альбо могуць быць механічна пашкоджаны іншым чынам.
6. Для падключэння светлавых установак прымяняйце вілкі і шнуры адпаведнага выканання.
7. Не дапускайце дзяцей да падключэння гірлянд і гульні з імі. Як правіла, гірлянды выклікаюць у дзяцей падвышаную цікавасць, таму зрабіце ўсё магчымае, каб трымаць іх далей ад агнёў, электрапрыбораў і электрычных шнуроў.
8. Сыходзячы з дома ці кватэры, варта адлучаць ад электрычнага току ўключаныя лямпачкі дэкаратыўнага асвятлення.
.
9. Для забеспячэння бяспекі электрасеткі, да якой падключаны гірлянды, дэкаратыўныя свяцільні, размешчаныя па-за памяшканнямі (на фасадах будынкаў, дрэвах), павінны прымяняцца прылады абароненага адключэння (ПА).
10. Пры выяўленні няспраўнасці гірлянды ў працэсе эксплуатацыі (з'яўленне паху гары, іскраў і г.п.), яна павінна быць неадкладна адключана.
ДЗЯРЖЭНЕРГАЗНАГЛЯД ПАПЯРЭДЖВАЕ!
Будзьце ўважлівыя і асцярожныя пры карыстанні электраэнергіяй. Захаваць святочны настрой не так ужо і складана, неабходна проста памятаць і выконваць правілы электрабяспекі.