Зручнасць, аператыўнасць і празрыстасць
Падача электронных зваротаў у дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі
З 2 студзеня 2023 г. уступілі ў сілу змяненні і дапаўненні, унесеныя ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», які ўстанаўлівае падачу электронных зваротаў грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі, і юрыдычнымі асобамі Рэспублікі Беларусь у дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі толькі з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (далей – сістэма зваротаў). Доступ карыстальнікаў да сістэмы зваротаў забяспечваецца праз сайт у глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт па адрасе https://обращения.бел/ .
Для падачы электроннага звароту неабходна зарэгістравацца на сайце АБРАЩЕНИЯ.БЕЛ і запоўніць форму, выклаўшы сутнасць пытання, прыкласці неабходныя файлы і выбраць арганізацыю, у якую Вы хочаце падаць зварот. Доступ да дадзенай сістэмы ажыццяўляецца бясплатна.
Падаць электронны зварот на сайце АБРАЩЕНИЯ.БЕЛ Вы можаце ў любы зручны для Вас час без затрат на перасылку або візіты, а таксама адсочваць яго статус у асабістым кабінеце. Праз асабісты кабінет у сістэме зваротаў магчыма і адклікаць свой зварот.
Электронны зварот разглядаецца ў парадку, устаноўленым для разгляду пісьмовых зваротаў. А адказы (паведамленні) на электронныя звароты накіроўваюцца праз сістэму зваротаў, за выключэннем выпадку, калі заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ.