Паважаныя працаўнікі і ветэраны сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці!
Шчыра віншуем вас з прафесійным святам!
Праца ў сельскай гаспадарцы карыстаецца асаблівым прызнаннем народа: ад яе залежыць харчовая бяспека краіны і дабрабыт кожнага чалавека.
Аграрная галіна з'яўляецца вядучай у нашым раёне, і свята працаўнікоў вёскі мы таксама лічым усенародным. У гэты дзень выказваем велізарную падзяку людзям, якія вырошчваюць шчодрыя ўраджаі, забяспечваюць высокія прывагі і надоі, ператвараюць сельгаспрадукцыю ў якасныя харчовыя і прамысловыя тавары.
Цяперашні год для верхнядзвінскіх працаўнікоў выдаўся нялёгкім з-за неспрыяльных умоў надвор'я. Але аграрыі супрацьпаставілі капрызам прыроды ўменне працаваць тэхналагічна, з працавітасцю і гаспадарчай кемлівасцю. Гэта дазволіла максімальна сабраць з палёў і захаваць ураджай. Праведзена вялікая работа па мадэрнізацыі ферм, укараненні прагрэсіўных тэхналогій, умацаванні кармавой базы.
За ўсімі дасягненнямі – неўтаймаваная праца людзей, якія прысвяцілі сваё жыццё роднай зямлі. Работнікі аграпрамысловага комплексу праяўляюць у ёй высокі прафесіяналізм, адданасць справе, уменне вырашаць складаныя задачы.
Дзякуем вам за гаспадарчы падыход да справы, адказнасць, беражлівыя адносіны да зямлі.
Шчыра жадаем моцнага здароўя, бадзёрасці духу, сямейнага дабрабыту, нязменна шчодрых ураджаяў. Нізкі паклон за вашу нялёгкую і такую патрэбную людзям працу!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.