Руководство Верхнедвинского района адресовало поздравление с Днем Октябрьской революции

Кіраўніцтва Верхнядзвінскага раёна адрасавала віншаванне з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі

З святам! Паважаныя жыхары і госці Верхнядзвінскага раёна!

 

Віншуем вас са святам – 108-й гадавінай Кастрычніцкай рэвалюцыі!

Кожны год мы па традыцыі адзначаем гэту дату, якая адкрыла новую старонку ў айчыннай гісторыі, паслужыла імпульсам для развіцця нацыянальнай беларускай дзяржаўнасці. Вялікі Кастрычнік стаў сімвалам імкнення да сацыяльнай справядлівасці, адкрыў новую эпоху ў жыцці чалавецтва, увасобіў у жыццё такія асноватворныя прынцыпы як права нацый на самавызначэнне, павагу да людзей працы.

Абараняючы гістарычную праўду, спадкуючы ўсё лепшае з мінулага, беларускі народ ідзе па шляху ўмацавання незалежнай і міралюбнай дзяржавы, забяспечвае сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны, захоўвае прынцыпы раўнапраўя і справядлівасці. Па традыцыі да гэтага свята беларусы рыхтуюць працоўныя падарункі, праводзяць патрыятычныя акцыі, якія дэманструюць нашу згуртаванасць і адзінства ў жаданні будаваць мірную і шчаслівую будучыню.

У гэты памятны дзень жадаем усім нам шанаваць мір і стабільнасць, якія сёння так далікатныя. Няхай гісторыя вучыць быць больш памяркоўнымі адзін да аднаго, а сэрца захоўвае здольнасць да спачування і разумення. Няхай шчырая любоў да Радзімы дае нам сілы і энергію, натхняе на новыя здзяйсненні ў імя любімай Беларусі.

Моцнага здароўя, аптымізму і дабрабыту, новых працоўных дасягненняў.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Кіраўніцтва Верхнядзвінскага раёна адрасавала віншаванне з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі