Республиканская профилактическая акция «За безопасность вместе»

Рэспубліканская прафілактычная акцыя «За бяспеку разам»

З мэтай зніжэння рызык гібелі людзей ад знешніх прычын, у тым ліку пажараў, з-за невыканання грамадзянамі асноў бяспекі жыццядзейнасці, а таксама павышэння інфармаванасці насельніцтва ў сферы забеспячэння пажарнай бяспекі і магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг (дапамогі) у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацавання правапарадку і папярэджання правапарушэнняў, здзейсненых грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янэння з 20 кастрычніка па 6 лістапада 2025 года на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна пройдзе рэспубліканская акцыя «За бяспеку разам».

 

Традыцыйна, у першую чаргу, суб'екты прафілактыкі нададуць увагу сем'ям, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, адзінокім і самотна пражываючым пажылым грамадзянам, інвалідам, грамадзянам, якія выкарыстоўваюць сваё жыллё для распіцця спіртных напояў, асобам, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і іншым, найбольш сацыяльна ўразлівым катэгорыям грамадзян.

Акрамя гэтага ў названы перыяд ратавальнікі правядуць адрасныя абследаванні супрацьпажарнага стану домаўладанняў (кватэр) грамадзян па зваротах грамадзян.

Далучайцеся да акцыі – будзем за бяспеку разам!