Запрашаем на святочны канцэрт "Маміны рукі".
Дарагія гледачы! Запрашаем вас на цёплы і душэўны канцэрт, прысвечаны самаму далікатнаму святу — Дню маці. Канцэртная праграма адбудзецца ў раённым цэнтры культуры 14 кастрычніка а 17.30.
У праграме: Творчыя віншаванні ад артыстаў цэнтра культуры. Асаблівыя сюрпрызы для любімых мам.
Падарыце сабе незабыўны вечар у кампаніі самых блізкіх людзей! Прыходзьце самі і прыводзьце сваіх мам! Падарыце часцінку сваёй любові самаму галоўнаму чалавеку. Кошт білетаў: 3 руб.