6 кастрычніка стартуе інфармацыйна-прапагандысцкая акцыя «Маладзёны за бяспеку»
Для прыцягнення ўвагі дзяцей і моладзі да дзейнасці Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных, а таксама сацыяльнай падтрымкі грамадзян, якія маюць патрэбу, з 6 па 17 кастрычніка праводзіцца інфармацыйна-прапагандысцкая акцыя «Моладзь за бяспеку».
У межах акцыі работнікі МНС сумесна з юнымі ратавальнікамі арганізуюць марафон «112 добрых спраў». Асаблівую ўвагу ратавальнікі нададуць пажылым грамадзянам. Разам з актывістамі БМГАP акажуць дапамогу самотна пражываючым пенсіянерам, інвалідам і ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. Хлопцы дапамогуць навесці парадак на прысядзібных участках, сабраць ураджай, нарыхтаваць дровы, усталяваць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі.
Аб'яднае ўсіх «БМГАP запрашае сяброў», дзе адбудзецца не толькі ўручэнне першых членскіх білетаў, але і ўзнагароджанне лепшых актывістаў маладзёжнай арганізацыі. У межах акцыі пройдзе яшчэ мноства цікавых, інтэрактыўных і карысных мерапрыемстваў з актывістамі БМГАP.
Работнікі МНС зробяць усё магчымае, каб дзеці, якія наведалі мерапрыемствы акцыі, для сябе вырашылі, што Беларуская маладзёжная грамадская арганізацыя ратавальнікаў-пажарных – гэта адна вялікая сям'я, якая аб'ядноўвае тысячы аднадумцаў, што ўсе разам хварэюць за адну агульную справу.
Далучайцеся да акцыі і трымайце руку на пульсе бяспекі!