Аб правядзенні спецыяльнага комплекснага мерапрыемства «ПАЛЯВАННЕ»
Верхнядзвінская МРІ інфармуе, што з 1 кастрычніка па 31 снежня 2025 года ў мэтах павышэння якаснага кантролю за выкананнем прыродаахоўнага заканадаўства і папярэджання парушэнняў у сферы палявання ў асенне-зімовы сезон Дзяржаўнай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «ПАЛЯВАННЕ».
Дадзенае мерапрыемства накіравана на:
узмацненне кантролю за арганізацыяй і правядзеннем паляванняў грамадзянамі і службовымі асобамі карыстальнікаў паляўнічых угоддзяў;
удасканаленне форм і метадаў узаемадзеяння з праваахоўнымі органамі і паляўнічымі карыстальнікамі ў мэтах вываду з абароту незаконных прылад здабычы дзікіх жывёл;
актывізацыю прафілактычнай працы, у тым ліку з мясцовым насельніцтвам, у мэтах атрымання інфармацыі аб незаконных паляваннях, а таксама захоўванні незаконных прылад здабычы дзікіх жывёл, надаўшы асаблівую ўвагу добраахвотнаму іх здаванню;
выяўленне фактаў незаконнага палявання і браканьерства.