Кіраўніцтва Верхнядзвінскага раёна адрасавала віншаванне з Днём настаўніка
Паважаныя работнікі сістэмы адукацыі, ветэраны педагагічнай працы! Ад усёй душы віншуем вас з Днём настаўніка!
Мы па праву называем гэтае свята ўсенародным. Кожны з нас быў вучнем, і ў кожнага застаўся ў памяці любімы настаўнік, удзячнасць да якога мы захавалі ў душы.
Жыццё заўсёды прад'яўляла да педагога высокія патрабаванні. Ён павінен быць не толькі прафесійна адукаваным, валодаць найноўшымі методикамі навучання, але і усведамляць сутнасць перамен, якія адбываюцца ў грамадстве.
Праца педагога - вялікая місія. Менавіта вы выхоўваеце сапраўдных патрыётаў Айчыны.
Прафесіі «настаўнік» і «выхавальнік» – унікальныя. Яны патрабуюць поўнай самааддачы, шляхетнасці душы, цярпення і бязмежнай любові да дзяцей. Часцей за ўсё ў гэтыя прафесіі прыходзяць на ўсё жыццё.
Перакананы, што вы заўсёды будзеце заставацца вернымі прафесійнаму абавязку, добрымі і чулымі людзьмі – якімі з'яўляюцца сапраўдныя настаўнікі.
На Верхнядзвінскай зямлі заўсёды былі, ёсць і будуць таленавітыя педагогі, якія паказваюць высокія вынікі ў сваёй дзейнасці. Радасныя твары вучняў, павага бацькоў і прызнанне калег - упэўнены, для вас з'яўляюцца найвышэйшай узнагародай.
Паважаныя педагогі! Дзякую вам за шляхетную працу, цярпенне і мудрасць.
Няхай цяпло душы, якое вы аддаеце дзецям, вяртаецца да вас энергіяй для новых здзяйсненняў на карысць нашага раёна.
Жадаем здароўя, дабрабыту, сямейнага цяпла, удзячных вучняў.
Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт
Верхнядзвінскі раённы Савет дэпутатаў