У Верхнядзвінскім раёне праходзіць адзіны дзень інфармавання
Інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале з Сяргеем Вальковым, першым намеснікам старшыні - начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні, сустрэлася з супрацоўнікамі ААТ "Верхнядзвінскі райаграсэрвіс". Галоўная тэма сустрэчы: «Дзень народнага адзінства: значэнне міру і згоды».
Дзень народнага адзінства падкрэслівае важнасць адзінства народа для захавання суверэнітэту і незалежнасці Беларусі, сімвалізуе гатоўнасць народа да сумеснай стваральнай працы, - падкрэсліў Сяргей Віктаравіч.
Падчас сустрэчы Алена Зуй, старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК, правяла гутарку з маладымі спецыялістамі, звярнула ўвагу на жыллёва-бытавыя ўмовы пражывання, захапленні па інтарэсах, замацаванне за моладдзю настаўнікаў.