Верхнедвинские работники спорта - среди лучших в регионе

Верхнядзвінскія спартсмены – сярод найлепшых у рэгіёне

26-27 верасня ў спартыўна-стралковым комплексе ім. маршала Савецкага Саюза С.К. Цімашэнкі ў г. Мінску прайшоў Рэспубліканскі турнір па стральбе з пнеўматычнай зброі сярод работнікаў фізічнай культуры, спорту і турызму.

У складзе каманды ад Віцебскай вобласці прынялі ўдзел верхнядзвінскія спартсмены Багушэвіч Вячаслаў, Глушневіч Таццяна, Езерская Святлана, Кісялевіч Анатоль. Каманда Верхнядзвінскага раёна годна выступіла і паказала высокія вынікі. Пажадаем ім поспехаў у наступным этапе "Суперфінал", які пройдзе ў снежні.

Верхнядзвінскія спартсмены – сярод найлепшых у рэгіёне