Спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Арсенал» пройдзе ў Беларусі 6-10 кастрычніка
У перыяд са 6 па 10 кастрычніка 2025 г. на тэрыторыіі Рэспублікі Беларусь будзе праводзіцца асноўны этап аператыўна – прафілактычнага спецыяльнага комплекснага мерапрыемства «Арсенал». Мэта дадзеных мерапрыемстваў: папярэджанне і спыненне правапарушэнняў у сферы абароту зброі.
У 2025 годзе за незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў на тэрыторыіі Верхнядзвінскага раёна і г. Верхнядзвінска ўзбуджана 6 крымінальных спраў. Крымінальная адказнасць устаноўлена тэрмінам да дванаццаці гадоў пазбаўлення волі.
Напамінаем: грамадзяне, якія добраахвотна здалі незаконна захоўваемую агнястрэльную зброю, выбуховыя прылады і выбуховыя рэчывы, вызваляюцца ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.
Прыём грамадзян па пытаннях абароту зброі ажыццяўляецца па серадах, пятніцах і суботах з 08.00 да 13.00 гадзін, па аўторках і чацвяргах з 15.00 да 20.00 гадзін.
Аддзел унутраных спраў Верхнядзвінскага райвыканкама звяртаецца да жыхароў раёна, якія валодаюць інфармацыяй аб асобах, што незаконна захоўваюць агнястрэльную зброю, выбуховыя прылады і выбуховыя рэчывы, з просьбай паведаміць аб гэтым у Верхнядзвінскі РАУС па тэлефонах: 53202; 53302; 102; МТС-5141185; 62331 аддзел аховы правапарадку і прафілактыкі.
Ананімнасць гарантавана!