Дойти до каждого

Дайсьці да кожнага

У пункце пропуску «Грыгораўшчына» на ўезд у Латвію, апроч чаргі кіроўцаў велікагрузаў, чакаюць сваёй чаргі і каля 30 пасажырскіх аўтобусаў.

Некаторыя знаходзяцца тут ужо некалькі сутак. Распараджэннем старшыні Верхнядзвінскага райвыканкама Віталя Лаўрынава для іх была арганізавана выязны гандаль ААТ «Верхнядзвінскі масласырзавод» і Верхнядзвінскага філіяла аблспажыўсаюза, а таксама падвоз чыстай пітной вады. Сёння Віталь Лаўрынаў наведаў тэрмінал пункта пропуску, пагутарыў з грамадзянамі, якія перасякаюць мяжу, і пераканаўся, што яны забяспечаны ўсім неабходным. Людзі дзякавалі раённую ўладу за ўвагу і клопат і з задавальненнем набывалі прадукцыю верхнядзвінскіх прадпрыемстваў.

Матэрыялы і фота рэдакцыі газеты "Дзвінская праўда" https://t.me/Verhgazeta/19044

Дайсьці да кожнага