25 верасня ў краіне пройдзе Адзіны дзень бяспекі
МНС сумесна з іншымі ведамствамі правядуць комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на навучанне насельніцтва дзеянням у розных надзвычайных сітуацыях, а таксама павышэнне ўзроўню інфармаванасці грамадзян у пытаннях бяспекі.
Мэтай Адзінага дня бяспекі з'яўляецца навучанне насельніцтва дзеянням пры пажары, нештатных сітуацыях і аказання першай дапамогі пацярпелым.
Навыкі эвакуацыі з будынкаў, уменне чытаць планы эвакуацыі і рухацца па ўказальных знаках, у тым ліку мець уяўленне аб правілах паводзін у натоўпе – усе гэтыя веды спатрэбяцца ў выпадку наступлення нештатнай сітуацыі на розных аб'ектах з масавым знаходжаннем людзей: кінатэатрах, гандлёвых цэнтрах, стадыёнах і г.д.
У Верхнядзвінску вялікая пляцоўка бяспекі будзе арганізавана 25 верасня з 14:00 да 17:00 на плошчы «Юбілейная» ( вул. Кааператыўная, д. 1), уваход вольны.