25 верасня ў краіне пройдзе Адзіны дзень бяспекі
25 верасня МНС сумесна з іншымі ведамствамі правядзе комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на навучанне насельніцтва дзеянням у розных надзвычайных сітуацыях, а таксама павышэнне ўзроўню інфармаванасці
грамадзян у пытаннях бяспекі.
Мэтай Адзінага дня бяспекі з'яўляецца навучанне насельніцтва дзеянням пры пажары, нештатных сітуацыях і аказання першай дапамогі пацярпелым. У гэты дзень ва ўсіх рэгіёнах Віцебскай вобласці, у тым ліку ў Верхнядзвінскім раёне, пройдуць мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтага дня.