Первыми в районе завершили уборку зерновых в КУПСХП «Леонишено»

Першымі ў раёне завяршылі ўборку збожжавых у КУПСХП «Леанішэна».

Хлебаробы гаспадаркі сталі лідарамі ў няпростых умовах надвор'я сёлеташняга года.

Збожжавы клін сельгаспрадпрыемства складае 1295 га: 712 – пшаніцы, 353 – трыцікале, 95 – аўса, 28 – ячменю і 46 – збожжавых бабовых. Сярэдняя ўраджайнасць перавысіла 25 цэнтнераў з гектара, што стала сапраўдным дасягненнем, улічваючы абставіны.

– Уборачная была вельмі цяжкай, – дзеліцца намеснік па раслінаводстве Кацярына Васільеўна Васільева. – Дажджы, вымочванні, пашкоджанні пасеваў дзікімі жывёламі і зрушэнне тэрмінаў уборкі стварылі сур'ёзныя цяжкасці.
Мы не зусім задаволены ўраджайнасцю і якасцю збожжа, але цешымся і тым, што ёсць. Каманда гаспадаркі справілася дзякуючы прафесіяналізму і зладжанай працы.

Падрабязней чытайце ў «Дзвінскай праўдзе».

http://www.d-p.by/2025/09/oderzhali-pobedu-na-pogodoj/

Фота Ксеніі Тамашэвіч

Першымі ў раёне завяршылі ўборку збожжавых у КУПСХП «Леанішэна».