Дзе праца – там поспех!
На палях ААТ «Шайцерава» лідар раённага прафсаюза аграрыяў Алена Зуй і старшыня прафкама сельгаспрадпрыемства Андрэй Аўзін ушанавалі перадавікоў.
Сярод лідараў – камбайнер Васіль Косаў, які на камбайне New Holland намалаціў 1000 тон збожжа і рапсу, трактарыст-машыніст Міхаіл Шкіндзер, на рахунку якога звыш 2000 тон перавезенага збожжа, трактарыст-машыніст Марат Шкіндзер – звыш 1000 тон збожжа, кіроўца Верхнядзвінскага райаграсэрвісу Юрый Бабіч, які перавез 1000 тон збожжа і рапсу!
Узнагароджваючы работнікаў, Алена Зуй адзначыла: сёлета ўборачная збожжавых асабліва прадэманстравала згуртаванасць і прафесіяналізм работнікаў сельскай гаспадаркі. І сёння мы выказваем шчырую падзяку нашым людзям за высокія вынікі!
https://t.me/vdvinskprofby/21327