Правила пребывания иностранных граждан на территории Республики Беларусь и соблюдение законодательства РБ

Правілы знаходжання замежных грамадзян на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і выкананне заканадаўства РБ

Група па грамадзянстве і міграцыі Верхнядзвінскага райвыканкама інфармуе Вас, што выкананне заканадаўства Рэспублікі Беларусь, павага да нацыянальных традыцый з'яўляецца абавязкам замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Замежнікі, якія здзейснілі на тэрыторыі нашай краіны злачынствы, адміністрацыйныя правапарушэнні, іншыя супрацьпраўныя дзеянні, нясуць адказнасць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

Папярэджваем, што ў дачыненні да незаканапаслухмяных грамадзян могуць быць прыменены меры па выцясненні з Рэспублікі Беларусь, ануляванні дазволу на часовае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь, уключэнні ў Спіс асоб, уезд якіх у Рэспубліку Беларусь забаронены або непажаданы, на тэрмін да 10 гадоў, а па некаторых парушэннях і да 30 гадоў. Часова пражываючыя ў Рэспубліцы Беларусь замежнікі абавязаны пражываць у Рэспубліцы Беларусь толькі па месцы рэгістрацыі.

Невыкананне гэтай абавязкі з'яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем, адказнасць за якое прадугледжана ў выглядзе штрафу. Напамінаем аб неабходнасці выканання мер засцярогі, захаванасці
асабістай маёмасці, грашовых сродкаў (у тым ліку на банкаўскіх картках) і асабістай бяспекі. Звяртаем увагу на недапушчальнасць парушэння заканадаўства ў частцы незаконнага абароту наркатычных сродкаў і прэкурсораў. Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія часова і пастаянна пражываюць
на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, абавязаны выконваць заканадаўства Рэспублікі Беларусь, паважаць нацыянальныя традыцыі згодна з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь.

У дачыненні да не законапаслухмяных замежных грамадзян могуць быць прыменены:
- меры па выцясненню з Рэспублікі Беларусь як у добраахвотным, так і ў прымусовым парадку (высылка

Выказваем надзею, што прадстаўленая інфармацыя будзе для Вас карыснай і засцеражэ ад здзяйснення проціпраўных дзеянняў, якія могуць пацягнуць ануляванне ў Рэспубліцы Беларусь прававога статусу і высылку з краіны.

Правілы знаходжання замежных грамадзян на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і выкананне заканадаўства РБ