Востраў Ду ў заказніку «Асвейскі» стаў турыстычным хітом
Апошнім часам расце колькасць людзей, якія жадаюць дакрануцца да першароднай прыроды, адчуць сябе часткай навакольнага свету, лічыць дырэктар установы Ігар Раманюк. «Асвейскі» – адно з такіх месцаў, развіццё якога апошнія два-тры гады ідзе хуткімі тэмпамі.
Сёння заказнік мае 13 даўгачасных дагавораў на абслугоўванне экатурыстаў. Сказаліся як цікавасць жыхароў Беларусі і іншых краін да адпачынку на прыродзе, так і развіццё інфраструктуры.
– Гэтаму паспрыяла рэалізацыя міжнароднага праекта трансгранічнага супрацоўніцтва тэхнічнай дапамогі, – кажа Ігар Раманюк. – Мы набылі два катэры на 5 і 11 пасадачных месцаў, падрыхтавалі спецыяліста па кіраванні суднам і экскурсавода. Распрацавалі маршрут «Таямнічы востраў Ду», найцікавейшымі момантамі якога сталі пешаходная сцежка, назіранне за рэдкімі птушкамі і знаёмства з «чырвонакніжнымі» раслінамі.
Фота і матэрыял газеты "Віцебскія весці"