29 жніўня супрацоўнікі АДАІ правядуць Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху
У жніўні Адзіны дзень бяспекі пройдзе пад дэвізам «Бяспечная дарога ў школу – клопат дарослых!», накіраваным на прафілактыку дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму перад пачаткам навучальнага года.
Многае ў забеспячэнні бяспекі дзяцей залежыць ад кіроўцаў. Неабходна быць максімальна ўважлівымі, стрыманымі і папярэдлівымі пры праездзе каля школ, дзіцячых садкоў і іншых дзіцячых адукацыйных
устаноў, а таксама пры праездзе пешаходных пераходаў, прыпаркаваных аўтамабіляў і іншых перашкод, якія абмяжоўваюць агляд.
Асноўнымі прычынамі, па якіх здараюцца дарожна-транспартныя здарэнні з удзелам дзяцей, з'яўляюцца:
— выхад на праезную частку ў неўстаноўленым месцы перад транспартам, які набліжаецца
— выхад на праезную частку з-за аўтобуса або іншай перашкоды
— гульня на праезнай частцы
— хадзьба па праезнай частцы.
З мэтай прафілактыкі дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму супрацоўнікамі АДАІ будзе ўзмоцнены кантроль за выкананнем патрабаванняў ПДР паблізу ўстаноў адукацыі, на нерэгулюемых пешаходных пераходах і аварыйна-небяспечных участках аўтамабільных дарог.