Задача №1: качественно собрать урожай

Задача №1: якасна сабраць ураджай

На мінулых выхадных Падзячным лістом старшыні Верхнядзвінскага раённага выканаўчага камітэта адзначаны камбайнеры Мікалай Мікалаеў і Аляксей Калеснікаў з ТАА "Бізнес-Транс", якія намалацілі больш за 1000 т збожжа.

Варта адзначыць, што для Мікалая Мікалаевіча гэта першая ўбраная тысяча тон за перыяд працы ў сферы сельскай гаспадаркі. А ўлічваючы і не самыя спрыяльныя ўмовы надвор'я гэтага лета, яшчэ больш адчуваецца каштоўнасць убранага хлеба.

З віншаваннямі і пажаданнямі здароўя і новых рэкордаў прыехала Наталля Кароткая, намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні - начальнік аддзела арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці.

Задача №1: якасна сабраць ураджай