IX раённы фестываль "Жнівеньскія Спасы" прайшоў у аг. Боркавічы
У мінулую суботу аг.Баркавічы прымаў удзельнікаў раённага фестывалю "Жнівеньскія Спасы". Удзел у святочных мерапрыемствах прыняла Наталля Андрэева, намеснік старшыні райвыканкама. Святочнае набажэнства правёў протаіерэй Уладзімір Лешкевіч.
Канцэртныя праграмы папоўніліся выдатнымі нумарамі вакальных калектываў Шайцераўскай СШ (кiр. Шайцеранок Рэгіна Віктараўна), Леанішэнскага СДК, Дзёрнавіцкага клуба-бібліятэкі, гурта "Свята"
Луначарскага пансіяната "Сямейны утульнасць", "Каліна" Баркавіцкага СДК, вакальна-інструментальнага калектыва "Чарадзеі" Баркавіцкага СДК, салісткі Казачонак Антаніны.
У народным кірмашы кулінарнага майстэрства "Шчодры стол" удзел прынялі 9 арганізацый Баркавіцкага сельсавета.
У рамках фестывалю праходзіў шоу-конкурс "Яблычная каса-прыгажуня". За перамогу змагаліся 6️⃣ канкурсанткі рознага ўзросту.
Перамогу ў шоу-конкурсе ў намінацыі місс "Яблычная каса-прыгажуня 2025" атрымала Шчарбенок Аляксандра, а ў намінацыі місіс "Яблычная каса-прыгажуня 2025" - Шнітко Ірына.
Астатнія ўдзельніцы адзначаны перамогамі ў асобных намінацыях.