Количество тысячников на Верхнедвинщине растет

Колькасьць тысячнікаў на Верхнядзьвіншчыне расьце

Камбайнер ААТ "Шайцерава" Дзяніс Ясюкевіч на JR-700 намалаціў тысячу тон збожжа і рапсу!

А кіроўца гэтай жа гаспадаркі Аляксандр Юхневіч на МАЗ-555142 АК 13932 перавез ад камбайнаў тысячу тон азімага рапсу.
З працоўнай перамогай перадавікоў павіншавалі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Алена Зуй і кіраўнік прафсаюзнай пярвічкі прадпрыемства Андрэй Аўзін. Дзянісу Ясюкевічу ўручана Падзяка старшыні райвыканкама за дасягнуты вынік.

Віншаванні ад лідара раённага прафсаюза аграрыяў Алены Зуй сёння прымаў і кіроўца з сельгаспрадпрыемства "Коханавічы" Мікалай Грамзо, які на аўтамабілі МАЗ 555143 перавез 1000 тон збожжа і рапсу!
Новых працоўных перамог вам, землякі!

Фота рэдакцыі газеты "Дзвінская праўда"

Галерэя выяў

Колькасьць тысячнікаў на Верхнядзьвіншчыне расьце