Помощник Президента Республики Беларусь-инспектор по Витебской области Владимир Юргевич с рабочим визитом посетил Верхнедвинский район

Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Віцебскай вобласці Уладзімір Юргевіч з рабочым візітам наведаў Верхнядзвінскі раён

Асноўнымі пытаннямі, з якімі звярнуліся грамадзяне, сталі стан вуліц і дарог, рамонт жылых дамоў, узмацненне барацьбы з шкоднымі звычкамі. Уладзімір Юргевіч уважліва выслухаў звярнуўшыхся на прыём і «прамую тэлефонную лінію», па ўсіх праблемах дадзены падрабязныя тлумачэнні.

Заяўнікам расказана аб шляхах вырашэння пытанняў, адпаведным службам дадзены даручэнні па выкананні неабходных работ. Усе звароты грамадзян узяты на асабісты кантроль Памочніка Прэзідэнта-інспектара па Віцебскай вобласці. Уладзімір Юргевіч у межах Адзінага дня інфармавання наведаў таксама прадпрыемствы Верхнядзвінскага раёна. З працоўным калектывам ААТ “Верхнядзвінскі масласырзавод” абмеркавана тэма «Адукацыя і навука — рухаючыя сілы развіцця грамадства і дзяржавы».

Удзел у дыялогу прынялі старшыня раённага выканаўчага камітэта Віталь Лаўрыновіч і дырэктар прадпрыемства Святлана Чывірова. Звяртаючыся да працаўнікоў масласырзавода, Уладзімір Юргевіч адзначыў, што гэта прадпрыемства — адно з лепшых у вобласці, яго прадукцыя вядомая далёка за межамі Беларусі. Гэта — заслуга ініцыятыўных і працавітых работнікаў завода.

Уладзімір Юргевіч сустрэўся таксама з калектывам ААТ «Інвет» і высока ацаніў дасягненні калектыву ў галіне вытворчасці і экспарту запатрабаванай прадукцыі.
«Я нядаўна працую ў якасці Памочніка Прэзідэнта па Віцебскай вобласці, але ўжо добра пазнаёміўся з гэтым асаблівым краем і яго адказнымі і добразычлівымі людзьмі. Жыхарам самай паўночнай вобласці рэспублікі даводзіцца вырабляць прадукцыю і забяспечваць жыццёвыя даброты ў больш складаных умовах, чым у іншых рэгіёнах. Вось і цяперашні год выпрабоўвае дажджамі — даводзіцца нямала пастарацца, каб выратаваць і захаваць ураджай. Але людзі робяць для гэтага ўсё магчымае, упэўнены, што агульнымі намаганнямі мы дасягнем жаданага выніку».

Інфармацыя і фота раённай газеты "Дзвінская праўда"

Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Віцебскай вобласці Уладзімір Юргевіч з рабочым візітам наведаў Верхнядзвінскі раён