Адбылася сустрэча кіраўніцтва з ідэалагічным актывам раёна
Учора ў Вялікай зале райвыканкама адбыўся семінар з ідэалагічным актывам Верхнядзвінскага раёна
Мерапрыемства ўзначаліла Наталля Андрэева, намеснік старшыні райвыканкама.
1. Пытанні кібербяспекі і мер прафілактыкі здзяйснення злачынстваў у сферы лічбавых тэхналогій асвятліў оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку РАУС Анатоль Давыдзёнак.
2. З інфармацыяй па выніках маніторынгу Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама азнаёміла Ірына Сінкевіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама. Яна ж выступіла з жнівеньскай тэмай
Адзінага дня інфармавання.
3. Больш падрабязна пытанні арганізацыі работы ў сістэме адукацыі асвятліла ў сваім выступленні Таццяна Жук, галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі райвыканкама.
4. Завяршыла парадак дня прэзентацыяй праекта "Развіццё экалагічнага турызму для садзейнічання зялёнаму пераходу да інклюзіўнага і ўстойлівага росту" Руслана Раманюк, дырэктар ТІЦ.