Верхнедвинские операторы машинного доения - в числе лучших!

Аператары машыннага даення з Верхнядзвіншчыны – у ліку лепшых!

Па выніках абласнога спаборніцтва па вытворчасці малака за першае паўгоддзе аператар машыннага даення ААТ «Шайцерава» Ірына Каробка заняла першае месца, а яе калега з гэтага ж сельгаспрадпрыемства Яўгенія Алеска – другое.

Узнагароды пераможцам спаборніцтва ўручыў галоўны тэхнічны інспектар працы Віцебскай абласной прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Яўгеній Зуй. З працоўнымі перамогамі павіншавалі старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Алена Зуй і дырэктар гаспадаркі Міхаіл Гумненкаў. Так трымаць! Матэрыял і фота рэдакцыі газеты "Дзвінская праўда"

Аператары машыннага даення з Верхнядзвіншчыны – у ліку лепшых!