Адбудзецца раённы суботнік
На падставе Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне правесці 16 жніўня 2025 г. раённы суботнік на добраахвотнай аснове на працоўных месцах альбо ажыццявіць добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан тэрыторый населеных пунктаў і арганізацый раёна.
Заробленыя на працоўных месцах у дзень правядзення раённага суботніка грашовыя сродкі ў аб'ёмах, вызначаных работнікамі ў добраахвотны парадку, пералічваюцца на разліковы рахунак Верхнядзвінскага раённага выканаўчага камітэта №BY38AKBB36413130006102100000 ААТ «АСБ «Беларусбанк», БІК AKBBBY2X, УНП 300063038. Пры ўдзеле ў раённым суботніку некамерцыйных арганізацый па рашэнні калектываў работнікаў гэтых арганізацый грашовыя сродкі могуць пералічвацца ў памерах, вызначаных добраахвотна самімі калектывамі, у адпаведнасці з парадкам, устаноўленым Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь. Утрыманне наймальнікамі грашовых сродкаў з заработнай платы работнікаў, для якіх 16 жніўня 2025 г. з'яўляецца працоўным днём, праводзіцца добраахвотна ў памерах, вызначаных самімі работнікамі і па іх заяве. Сродкі, якія паступаюць на рахунак Верхнядзвінскага раённага выканаўчага камітэта ад правядзення раённага суботніка, выкарыстоўваюцца на ўстаноўку памятных і інфармацыйных знакаў, добраўпарадкаванне тэрыторый, набыццё і ўстаноўку малых архітэктурных формаў, добраўпарадкаванне месцаў пахаванняў, рамонт сацыяльна значных аб'ектаў, папулярызацыю раёна.
Па інфармацыі раённай газеты "Дзвінская праўда" Фота з адкрытых крыніц