Ёсць першыя 1000 тон збожжа
Кіроўца ААТ "Шайцерава" Міхаіл Шкіндзер першым у Верхнядзвінскім раёне перавёз 1000 тон збожжа і рапсу! Павіншаваць перадавіка прыехалі старшыня Верхнядзвінскага райвыканкама Віталь Лаўрынаў, кіраўнік сельгаспрадпрыемства Міхаіл Гумненкоў і лідар раённага прафсаюза работнікаў АПК Алена Зуй.