У Віцебскай вобласці вызначаны тэрміны збору брусніц і журавін
Рашэннем Віцебскага аблвыканкама ўстаноўлены тэрміны збору, нарыхтоўкі (закупкі) дзікарослых ягад брусніцы – з 16 жніўня, журавін – з 9 верасня. Парушэнне ўстаноўленых тэрмінаў цягне штраф у памеры да 20 базавых велічынь.