Увазе грамадзян!
Падатковыя органы не выкарыстоўваюць мэсэнджары для сувязі з падаткаплацельшчыкамі!
Апошнім часам у Віцебскай вобласці ўзраслі звароты грамадзян аб тэлефонных званках праз Viber, нібыта ад імя супрацоўнікаў падатковых органаў. Інспекцыя МПЗ па г. Наваполацку інфармуе, што супрацоўнікі падатковых органаў не выкарыстоўваюць Viber для сувязі з падаткаплацельшчыкамі і не запытваюць па тэлефоне:
* персанальныя даныя;
* інфармацыю аб банкаўскім рахунку;
* інфармацыю аб ажыццёўленых пераводах па банкаўскай картцы;
* інфармацыю аб атрыманых даходах грамадзянамі, у т.л. з-за мяжы;
* не дасылаюць кодаў або спасылак.
Не губляйце пільнасць! Калі Вам паступіў падазроны званок, рэкамендуем неадкладна спыніць размову і звярнуцца ў падатковую інспекцыю для ўдакладнення інфармацыі.
Інспекцыя МПЗ па г. Наваполацку