Запрашаем на ўрачыстасці ў Росіцу

1 і 2 жніўня ў санктуарыі ў Росіцы адбудуцца ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных марыянаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча, мучанікаў Другой сусветнай вайны, якія аддалі сваё жыццё з любові да Бога і да бліжніх 80 гадоў таму. Урачыстасці распачнуцца ў Росіцкім касцёле Святой Троіцы вечарам у пятніцу, 1 жніўня: у 18 гадзін адбудзецца святая Імша для пілігрымаў. У 20 гадзін – Акафіст росіцкім мучанікам, у 21 гадзіну – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і ружанцовая малітва, у 22 гадзіны – духоўная канферэнцыя.

Апоўначы пачнецца ўрачыстая Святая Імша. У 2 гадзіны ночы адбудзецца працэсія на пляц мучаніцтва і адарацыя крыжа, у 3 гадзіны – Росіцкі крыжовы шлях. 7.30 – Літургія ўсходняга абраду. 10.00 – Святая Імша. У сувязі з правядзеннем 1 і 2 жніўня ў Росіцы духоўных мерапрыемстваў будуць арганізаваны дадатковыя рэйсы аўтобусаў :

01.08.25 г. – па маршруце Верхнядзвінск-Росіца з адпраўленнем ад аўтастанцыі Верхнядзвінск у 21 гадзіну;

02.08.25 г. – па маршруце Росіца-Верхнядзвінск з адпраўленнем з Росіцы па заканчэнні Крыжовага шляху.

Увага! Паколькі Росіца знаходзіцца ў памежнай зоне, пры сабе неабходна мець пашпарт.

Запрашаем на ўрачыстасці ў Росіцу | Миорский райисполком