Сёння АДАі Верхнядзвінскага РАУС правядзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху
У рамках Адзінага дня бяспекі дарожнага руху супрацоўнікі ДАІ ў першую чаргу звернуць увагу на парушэнні Правілаў кіроўцамі і пасажырамі ў частцы прымянення рамянёў бяспекі.
Згодна з даследаваннямі, верагоднасць загінуць у ДТЗ у дзясяткі разоў большая, калі не карыстацца ўтрымліваючым устройстам.
Статыстыка паказвае, што 80% кіроўцаў і пасажыраў, якія карысталіся рамянём бяспекі, трапіўшы ў ДТЗ, не атрымалі ніякіх раненняў. Нагадаем, што за дадзенае парушэнне згодна з часткай 3 артыкула 18.11 КоАП Рэспублікі Беларусь у дачыненні да кіроўцы можа быць накладзены штраф у памеры да 1 базавай велічыні. Калі кіроўца прыцягваецца паўторна на працягу года пасля накладання спагнання за такое ж правапарушэнне, то памер штрафу павялічваецца ад 2 да 5 базавых велічынь.
За парушэнне правілаў перавозкі дзяцей у адпаведнасці з часткай 6 арт.18.13 КоАП Рэспублікі Беларусь у дачыненні да кіроўцы накладаецца адміністрацыйнае спагнанне – штраф у памеры да 4 базавых велічынь. Згодна з п.178 ПДР, перавозка дзяцей у легкавым аўтамабілі, абсталяваным рамянямі бяспекі, павінна ажыццяўляцца з выкарыстаннем: -дзіцячых утрымліваючых устройстваў, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, – ва ўзросце да пяці гадоў; -дзіцячых утрымліваючых устройстваў, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, іншых сродкаў (бустэраў, спецыяльных падушак для сядзення, дадатковых сядзенняў), якія дазваляюць бяспечна прышпіліць дзіця з дапамогай рамянёў бяспекі, прадугледжаных канструкцыяй транспартнага сродку, – ва ўзросце ад пяці да дванаццаці гадоў.
Дапускаецца перавозіць дзяцей, ва ўзросце да дванаццаці гадоў без выкарыстання ўказаных у частцы першай гэтага пункта устройстваў, у выпадку калі рост дзіцяці перавышае 150 сантыметраў. Забараняецца перавозка дзяцей на пярэднім сядзенні легкавога аўтамабіля з выкарыстаннем дзіцячых утрымліваючых устройстваў, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, спінка якіх разгорнута да лабавога шкла транспартнага сродку, калі пярэдняе сядзенне мае падушку бяспекі, за выключэннем выпадку, калі механізм франтальнай падушкі бяспекі адключаны. Дапускаецца выкарыстанне не толькі так званых «дзіцячых крэслаў», але і іншых устройстваў, якія дазваляюць бяспечна прышпіліць дзіця з дапамогай штатных рамянёў бяспекі.