Кіраўніцтва раёна накіроўвае віншаванні з прафесійным святам
Паважаныя работнікі і ветэраны Верхнядзвінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём пажарнай службы! Ваша служба патрабуе мужнасці і адвагі, высокай кваліфікацыі і прафесіяналізму, гатоўнасці да самаахвяравання. Дзякуючы супрацоўнікам МНС вырашаюцца складаныя задачы па абароне краіны ад стыхійных бедстваў і аварый тэхнагеннага характару. Патрыятызм і працавітасць работнікаў пажарнай службы ўносяць неацэнны ўклад у бяспеку нашай краіны.
Няхай узнагародай за вашу нялёгкую працу і тысячы выратаваных жыццяў будуць удзячнасць і павага людзей. Асаблівую ўдзячнасць выказваем ветэранам пажарнай службы, якія не раз прайшлі праверку на трываласць. Ваш вопыт і вернасць службоваму абавязку заслугоўваюць павагі і з'яўляюцца прыкладам для моладзі. Жадаем усім міру, моцнага здароўя, дабра, дабрабыту! З святам!
В.В. Лаўрынаў, старшыня раённага выканаўчага камітэта І.Ф. Козел, старшыня раённага Савета дэпутатаў