У Верхнядзвінску з'явіцца мурал
Маляўнічы вобраз абаронцы лесу ўпрыгожыць фасад шматкватэрнага дома №164 па вуліцы Савецкай.
Такі падарунак гораду зрабіў калектыў Верхнядзвінскага лясгаса. Цяпер вядуцца работы па яго роспісе. З'яўленне ў раённых цэнтрах муралаў на лясную тэматыку – ініцыятыва Мінлясгаса. Дадзены праект накіраваны на папулярызацыю прыродных багаццяў краіны, а таксама лясных прафесій.