О местах вывоза крупногабаритных отходов в черте города Верхнедвинска

Аб месцах вывазу буйнагабарытных адходаў у межах горада Верхнядзвінска

Не ведаеце, куды вывезці буйнагабарытныя адходы?

Не выкідвайце іх на кантэйнерныя пляцоўкі ці стыхійныя звалкі. У Верхнядзвінску ёсць спецыяльна абсталяваная пляцоўка для гэтых мэт па вул. Кобзуна, 21. Вы можаце пакінуць адходы там ці самастойна адвезці іх на палігон, папярэдне аплаціўшы паслугу ў бухгалтэрыі Верхнядзвінскага ГРУПП ЖКГ. Таксама даступная паслуга вывазу смецця па заяўцы ў ЖКГ. Парушэнне правілаў утылізацыі пагражае штрафам да 50 базавых велічынь! Па матэрыялах газеты "Дзвінская праўда"