Маёмасны падатковы вылік: хто мае права на яго атрыманне і як яго атрымаць?
Пры вылічэнні падаходнага падатку з фізічных асоб плацельшчык мае права на атрыманне маёмаснага падатковага выліку на будаўніцтва і куплю жылля ў парадку, прадугледжаным падп. 1.1 п. 1 арт. 211 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей – ПК).
Калі ў падатковым перыядзе маёмасны падатковы вылік плацельшчыкам не прымяняўся або выкарыстаны не ў поўным аб'ёме, то ў адпаведнасці з ч. 16 падп. 1.1 арт. 211 ПК нявыкарыстаная сума пераносіцца на наступныя падатковыя перыяды да поўнага яе выкарыстання.
Паколькі з цягам часу права на вылік у частцы праведзеных расходаў на будаўніцтва/набыццё жылля плацельшчык не губляе, то ён можа звярнуцца да наймальніка (былога або цяперашняга) за вылікам у дачыненні да расходаў, панесеных у мінулых месяцах або гадах (п. 4 арт. 35, ч. 1 падп. 1.1, п. 2 арт. 211 ПК).
Залішне ўтрыманы падатак залічваецца ў сплату будучых плацяжоў або вяртаецца работніку. Пры гэтым залічыць або вярнуць залішне ўтрыманы падаходны падатак можна не пазней за 5 гадоў з дня яго выплаты ў бюджэт (ч. 1 і 2 п. 1 арт. 223 ПК).
--