Кіраўніцтва раёна накіроўвае віншаванне работнікам органаў пракуратуры і ветэранам службы з прафесійным святам
Паважаныя работнікі і ветэраны органаў пракуратуры! Віншуем вас з прафесійным святам – Днём работнікаў пракуратуры!
Пракуратура з'яўляецца апорай дзяржавы. Вы стаіце на варце законнасці і правапарадку, забяспечваючы абарону правоў і свабод грамадзян, грамадскіх і дзяржаўных інтарэсаў, на аснове кампетэнтнасці, бесстароннасці і роўнасці ўсіх перад законам. Дзякуючы вашай працы ажыццяўляецца нагляд за выкананнем заканадаўства ва ўсіх сферах жыцця, забяспечваецца ўмацаванне правапарадку і прафілактыка злачыннасці.
Гэта нялёгкая праца, выканаць якую пад сілу толькі прынцыповым і мудрым людзям. Менавіта такія — сумленныя і годныя, высокапрафесійныя і годна выконваючыя свой прафесійны абавязак спецыялісты служаць у пракуратуры Верхнядзвінскага раёна.
Асаблівыя словы падзякі гучаць у адрас ветэранаў, чый жыццёвы шлях, вопыт і мудрасць якіх з'яўляюцца прыкладам для маладога пакалення работнікаў і служэння закону на карысць народа.
Жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, аптымізму, мірнага неба над галавой. Няхай кожны дзень адкрывае перад вамі новыя магчымасці, а побач будуць блізкія і надзейныя людзі.
Старшыня раённага выканаўчага камітэта Віталь Васільевіч Ларынаў Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Францаўна Козел