На контроле - исправность детских игровых и спортивных площадок

На кантролі – спраўнасць дзіцячых гульнявых і спартыўных пляцовак

Пракуратура Верхнядзвінскага раёна ў перыяд летніх канікул правярала выкананне заканадаўства аб ахове жыцця і здароўя дзяцей у частцы эксплуатацыі дзіцячых гульнявых і спартыўных пляцовак.

 

Праверцы ў першую чаргу падвергнуты дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі, месцы масавага адпачынку непаўналетніх асоб, дваровыя тэрыторыі шматкватэрных жылых дамоў г. Верхнядзвінска, патэнцыйна небяспечныя аб'екты.

У ходзе маніторынгу выяўлены факты знаходжання гульнявога
і спартыўнага абсталявання на дзіцячых пляцоўках у неналежным стане, якое перашкаджала яго эксплуатацыі.

Да прыкладу, вывучэнне стану дзіцячага гульнявога абсталявання на гульнявой пляцоўцы, размешчанай у гарадскім парку, паказала, што адно
з нясучых бярвёнаў мае расколіну, у сувязі з чым эксплуатацыя названага комплексу з'яўляецца небяспечнай. Драўляныя сядзенні дзіцячых каруселяў на дадзенай пляцоўцы маюць пашкоджанні.

Пры правядзенні праверкі пракуратурай раёна выбарачна таксама былі наведаны і агледжаны аб'екты, уключаныя ў пералік патэнцыйна небяспечных аб'ектаў. Выяўлены парушэнні правілаў бяспечнага ўтрымання.

Па выніках праверкі пракурорам Верхнядзвінскага раёна ўнесена прадстаўленне старшыні Верхнядзвінскага райвыканкама,
 у якім запатрабаваў прыняць меры па ўстараненні выяўленых парушэнняў.

У перыяд летніх канікул дадзеныя пытанні застаюцца прыярытэтнымі і знаходзяцца на пастаянным кантролі ў адказных службовых асоб.

Старэйшы памочнік пракурора

Верхнядзвінскага раёна

юрыст 2 класа                                                               А.В.Кузьмічонак

На кантролі – спраўнасць дзіцячых гульнявых і спартыўных пляцовак