Вниманию жителей района, планирующих поездку железнодорожным транспортом!

Да ўвагі жыхароў раёна, якія плануюць паездку чыгуначным транспартам!

У сувязі з правядзеннем планавага рамонту чыгуначнага моста на станцыі Полацк з 24 па 26 чэрвеня 2025 года часткова змяняецца графік руху цягнікоў на ўчастку Полацк – Бігосава.

 

На ўчастку Полацк – Бігосава не будуць курсіраваць цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа: 24 чэрвеня 2025 года адпраўленнем з Полацка ў 9.50, 17.49 і 21.41, адпраўленнем з Бігосава ў 13.07 і 19.46;

25 чэрвеня 2025 года адпраўленнем з Полацка ў 9.50, 17.49 і 21.41, адпраўленнем з Бігосава ў 4.59, 13.07 і 19.46;

26 чэрвеня 2025 года адпраўленнем з Полацка ў 09.50, адпраўленнем з Бігосава ў 04.59 і 13.07.

Беларуская чыгунка просіць пасажыраў з разуменнем паставіцца да дадзенай акалічнасці і ўлічваць яе пры планаванні паездак.

Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна даведацца тут (https://www.rw.by/).