Запрашаем жыхароў і гасцей раёна на памятны мітынг
22 чэрвеня а 11.30 у гарадскім скверы пройдзе памятны мітынг, прысвечаны Дню Усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. А 12.00 удзельнікі мерапрыемства далучацца да ўсебеларускай хвіліны маўчання. Удзел зможа прыняць кожны ахвотны. Наш святы абавязак — ушанаваць памяць тых, хто цаной свайго жыцця захаваў мір на нашай зямлі.