С 1 июня в Беларуси новые условия господдержки при строительстве жилья. Подробно о новациях – смотрите на открытом вебинаре НЦЗПИ 12 июня!

З 1 чэрвеня ў Беларусі новыя ўмовы дзяржпадтрымкі пры будаўніцтве жылля. Падрабязна пра новацыі – глядзіце на адкрытым вебінары НЦЗПІ 12 чэрвеня!

 12 чэрвеня на YouTube-канале НЦЗПІ а 10.30 адбудзецца адкрытая трансляцыя вебінара «Усё, што неабходна ведаць аб прадастаўленні крэдытаў на будаўніцтва жылля».

1 чэрвеня 2025 г. у краіне зменены ўмовы дзяржпадтрымкі пры будаўніцтве жылля. Навацыі былі замацаваны ўказамі Кіраўніка дзяржавы ад 6 сакавіка 2025 г. № 94 «Аб змяненні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» і № 95 «Аб дзяржаўнай падтрымцы пры жыллёвым будаўніцтве».
У студыі НЦЗПІ выступіць намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення будаўніцтва і жыллёвай палітыкі – начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Інна Пінкоўская.
У прамым эфіры спікер раскажа аб навацыях у сістэме дзяржаўнай падтрымкі грамадзян пры будаўніцтве або набыцці жылля, у тым ліку: аб формах дзяржаўнай падтрымкі, што аказваецца грамадзянам з 1 чэрвеня 2025 г.; якія катэгорыі грамадзян могуць атрымаць дзяржаўную падтрымку на будаўніцтва або набыццё жылля; аб умовах і парадку прадастаўлення дзяржаўнай падтрымкі.
Таксама прадстаўнік Мінбудархітэктуры падрабязна асвятліць удасканаленыя падыходы па будаўніцтве жылля на ўмовах дзяржаўнага заказу і продажы пабудаванага жылля. У прыватнасці, будзе растлумачана: як працуе дзяржаўны заказ з 1 чэрвеня 2025 г.; хто можа прэтэндаваць на набыццё жылля, пабудаванага па дзяржаўным заказе; умовы і парадак набыцця такога жылля.
Традыцыйна можна задаць пытанні па тэме вебінара. Накіроўвайце іх на скрыню nczpionline@center.gov.by да 11.00 12 чэрвеня. Адказ – у ходзе прамога эфіру. Падключайцеся да трансляцыі, глядзіце відэа на каналах НЦЗПІ ў YouTube і Rutube і атрымлівайце карысную інфармацыю ад дзяржаўных рэгулятараў тых ці іншых сфер грамадскіх адносін і распрацоўшчыкаў прававых актаў!

З 1 чэрвеня ў Беларусі новыя ўмовы дзяржпадтрымкі пры будаўніцтве жылля. Падрабязна пра новацыі – глядзіце на адкрытым вебінары НЦЗПІ 12 чэрвеня!