На тэрыторыі раёна 30 мая пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху і мерапрыемства "Бяспечная вобласць"
Сёння ў рэспубліцы праводзіцца Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху.
Напярэдадні летніх канікул ён праходзіць пад дэвізам "У дарогі няма канікул!" і прысвечаны папярэджанню траўматызму непаўналетніх, праблеме забеспячэння іх бяспекі на дарозе і ў транспарце. Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі засяродзяць увагу на правядзенні прафілактычнай работы сярод дзяцей і дарослых. Нагадаюць аб важнасці выкарыстання рамянёў бяспекі і дзіцячых утрымліваючых прылад, правілах перасячэння праезнай часткі, бяспечнага перамяшчэння на веласіпедах і сродках персанальнай мабільнасці. Дзяржаўтаінспекцыя заклікае бацькоў праяўляць пастаянную ўвагу да бяспекі дзяцей! Перад тым як адпусціць дзіця самастойна катацца на веласіпедзе або самакаце, пераканайцеся, што яно будзе рабіць гэта ў бяспечным месцы. Выключыце доступ падлеткаў да ключоў ад аўтамабіляў, матацыклаў і мапедаў. Рэгулярнае напамін аб бяспечных паводзінах на дарозе малалетнім і сталым дзецям дапаможа засцерагчы вашу сям'ю ад бяды.
Сёння на Віцебшчыне праходзіць прафілактычнае мерапрыемства "Бяспечная вобласць" Супрацоўнікі ДАІ правядуць адпрацоўку аўтадарог вобласці па папярэджанні парушэнняў ПДР, звязаных з выездам на паласу сустрэчнага руху і перавышэннем хуткасных рэжымаў. Работа будзе накіравана і на недапушчэнне кіравання транспартнымі сродкамі нецвярозымі і не маючымі права кіравання кіроўцамі. Што тычыцца пешаходаў, то супрацоўнікі ДАІ будуць звяртаць увагу на іх фізічны стан, а таксама на наяўнасць святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак. Заклікаем грамадзян няўхільна выконваць ПДР быць максімальна ўважлівымі і асцярожнымі!