У Верхнядзвінску пройдзе прафсаюзны прававы прыём
29 мая 2025 года прыём грамадзян правядзе прававы інспектар працы Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў хімічнай, горнай і нафтавай прамысловасці Яско Сяргей Фёдаравіч па пытаннях, якія тычацца тлумачэння норм заканадаўства, што рэгулююць сферу працоўных і звязаных з імі праваадносін.
Удзел у прыёме прыме і прадстаўнік пракуратуры.
Прыём грамадзян пройдзе:
з 09.00 да 11.00 – у ДУК "Верхнядзвінская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма" (г.Верхнядзвінск, вул.Савецкая, д.34).
з 11.00 да 13.00 – у Верхнядзвінскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму (г.Верхнядзвінск, вул.Савецкая, д.34).
Папярэдне запісацца можна па тэлефоне: 8 (0212) 26-18-48.